Logo Polskiego Radia
Print

Двое расейскіх шпіёнаў затрыманыя ў Рыме

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.05.2016 16:29
Адзін зь іх зьяўляецца грамадзянінам Партугаліі.
www.flickr.com

Ён перадаваў агенту расейскай выведкі сакрэтную інфармацыю, датычную NATO.

Арыштаваны мужчына Фрэдэрыка Карвале (Frederico Carvalhão) быў падвойным агентам. Ён працаваў на тайную партугальскую выведку SIS – (Serviço de Informações de Segurança) і на расейцаў.

Карвале быў абвінавачаны ў продажы сакрэтнай інфармацыі пра NATO і Эўрапейскі Зьвяз.

Паводле СМІ, партугалец сустракаўся з расейскім афіцэрам з 2014 году ў розных эўрапейскіх сталіцах. На працягу гэтага часу за ім сачыла ўнутраная партугальская контрразьведка SIS.

У мінулую пятніцу Карвале быў затрыманы з доказамі злачынства падчас перадачы інфармацыі расейцу. У затрыманьні прынялі ўдзел італьянская паліцыя й агенты партугальскай разьведкі. Расеец, які верагодна, быў куратарам партугальца, таксама затрыманы, паколькі ён ня быў дыпляматам з імунітэтам.

Карвале атрымліваў каля 10 тысяч эўра за кожны перададзены дакумэнт.

Niezalezna.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт