Logo Polskiego Radia
Print

Ісламская дзяржава ірвецца да турэцкай мяжы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2016 11:30
Джыхадысты захапілі новыя тэрыторыі ў раёне Алепа.
fot. PAP/EPA/SNN

Пра гэта паведаміла Сырыйская абсэрваторыя правоў чалавека.

Баевікі ІД захапілі на днях шэсьць вёсак на поўнач ад Алепа. Дзякуючы гэтаму яны амаль атачылі паўстанцаў, якія бароняць горад Марэа, непадалёк сырыйска-турэцкай мяжы.

Сілы джыхадыстаў падышлі да горада Азаз у 6 кілямэтрах ад мяжы з Турэччынай. У горадзе знаходзяцца дзесяткі тысяч уцекачоў. Калі кааліцыя ня зможа стрымаць сілы ІД, паўстанцы застануцца без дапамогі, якую яны атрымлівалі з Турэччыны, паведамляе агенцтва Reuter.

Магчыма гэта спроба ІД стрымаць штурм сваёй сталіцы Ракі, які абвясьцілі паўстанцы у кааліцыі з курдамі.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт