Logo Polskiego Radia
Print

Швайцарцы пабудавалі найдаўжэйшы тунэль у сьвеце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.06.2016 14:45
57-кілямэтровы шлях паспрыяе транспартнай рэвалюцыі ў цэлым рэгіёне.
Wikipedia/Cooper.ch/CC BY-SA 2.5

Polska The Times: Швайцарцы пабудавалі самы доўгі чыгуначны тунэль на зямным шары. 57-кілямэтровы шлях паспрыяе транспартнай рэвалюцыі ў цэлым рэгіёне. Дзякуючы новаму тунэлю час праезду паміж швайцарскім Базэлем і італьянскім Міланам скароціцца з 5 г.20 хв. да 3 г.30 хв. Будова 57-кілямэтровага Готардзкага тунэлю каштавала каля 12 мільярдаў эўра.

Перад тым, як пачалася будова трасы, у Швайцарыі адбыўся рэфэрэндум. Выслухаўшы аргумэнты будаўнічай фірмы, а зь іншага боку эколягаў, большасьць грамадзян вырашыла, што будова пачнецца. Першыя выпрабаваньні пачаліся ў 1993 годзе. Сама будова стартавала ў 2003 годзе. Тунэль знаходзіцца 2,3 км ніжэй за вяршыню гары. Тунэль удалося зрабіць амаль простым, дзякуючы чаму цягнікі паедуць з хуткасьцю 200 км/г.

Вялікае ўражаньне робяць выклікі, зь якімі павінны былі справіцца будаўнікі. Тэмпэратура ў скалах, дзе адбывалася сьвідраваньне, сягала нават 50 градусаў па Цэльсію. На самых складаных адрэзках выкарыстоўваўся комплекс машын, даўжынёй у 400 мэтраў. Агулам з пляцу будовы грузавыя аўтамабілі вывезьлі 28 млн тон скал.

Плянуецца, што спэцыяльна падрыхтаваныя цягнікі будуць перавозіць у паўднёвую Эўропу большасьць фураў. Акрамя таго, тунэль дазволіць абараніць альпійскую экасыстэму ад шкодных выхлапных газаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт