Logo Polskiego Radia
Print

Лібійскія ваенныя адбілі ў іслямістаў порт

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.06.2016 10:48
Прадстаўнік ваенных заявіў, што лідэры ІД уцяклі ў пустыню на поўдзень.
flickr.com/PROEuropean Commission DG

Лібійскія ваенныя адбілі ў іслямістаў порт
Прадстаўнік ваенных заявіў, што лідэры ІД уцяклі ў пустыню на поўдзень.
Лібійскія вайскоўцы паведамляюць, што здолелі вызваліць порт горада Сірт на поўначы краіны, выцесьніўшы адтуль баявікоў "Іслямскай дзяржавы”.
Сірт - родны горад зрынутага лібійскага прэзідэнта Муамара Кадафі, які лічыўся найбольш значным апорным пунктам ІД за межамі Ірака й Сырыі.
Паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, баевікі ІД забілі ў Сірце дзясяткі чалавек, абвінавачаных іслямістамі ў блюзьнерствах і шпіянажы.
Прадстаўнік ваенных генэрал Мухамад Гусры заявіў, што ў цяперашні час лідары ІД уцяклі ў пустыню на поўдзень, але частка баевікоў ўсё яшчэ застаецца блякаванай у цэнтры горада.
Групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла пад кантроль Сірт год таму.

Лібійскія вайскоўцы паведамляюць, што здолелі вызваліць порт горада Сірт на поўначы краіны, выцесьніўшы адтуль баявікоў "Іслямскай дзяржавы”.

Сірт - родны горад зрынутага лібійскага прэзідэнта Муамара Кадафі, які лічыўся найбольш значным апорным пунктам ІД за межамі Ірака й Сырыі.

Паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, баевікі ІД забілі ў Сірце дзясяткі чалавек, абвінавачаных іслямістамі ў блюзьнерствах і шпіянажы.

Прадстаўнік ваенных генэрал Мухамад Гусры заявіў, што ў цяперашні час лідары ІД уцяклі ў пустыню на поўдзень, але частка баевікоў ўсё яшчэ застаецца блякаванай у цэнтры горада.Групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла пад кантроль Сірт год таму.

bbc.com/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт