Logo Polskiego Radia
Print

«Свабода перамяшчэньня – гэта адна з каштоўнасьцяў Эўразьвязу»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.06.2016 17:53
Анджэй Дуда падчас візыту ў Славакіі сказаў, што палякі й славакі цэняць свабоду перамяшчэньня.
Прэзыдэнты Анджэй Дуда (зьлева) і Андрэй Кіска (справа)Прэзыдэнты Анджэй Дуда (зьлева) і Андрэй Кіска (справа)PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас афіцыйнага візыту ў Славаччыну правёў шэраг перамоваў і сустрэчаў з палітыкамі суседняй дзяржавы. У прыватнасьці, польскі лідар сустрэўся з прэзыдэнтам Славакіі Андрэем Кіскай і прэм’ер-міністрам Робэртам Фіца.

Закранаючы тэму «брэксіту», Анджэй Дуда сказаў, што палякі й славакі цэняць свабоду перамяшчэньня. Паводле польскага лідара, «свабода перамяшчэньня – гэта адна з каштоўнасьцяў Эўрапейскага Зьвязу, якія важныя для грамадзтваў Польшчы й Славаччыны».

Анджэй Дуда й Андрэй Кіска абмеркавалі, у прыватнасьці, тэму саміту NATO, якія пройдзе ў Варшаве 7-9 ліпеня, а таксама старшынства Славакіі ў Эўразьвязе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт