Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія самалёты часьцей парушаюць паветраную прастору Балгарыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.07.2016 11:25
Кіраўнік балгарскага міністэрства абароны лічыць, што гэта правакацыя супраць Балгарыі.
Цяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакЦяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакwww.flickr.com/IRONHIDE

Кіраўнік Міністэрства абароны Балгарыі Мікалай Ненчаў паведаміў пра павелічэньне колькасьці парушэньняў паветранай прасторы Балгарыі расейскімі ваеннымі й грамадзянскімі самалётамі. Паводле балгарскага міністра, гэта правакацыя супраць Балгарый і ваенна-паветраных сілаў краіны.

Ненчаў сказаў, што цягам апошняга месяца расейскія ваенныя самалёты чатыры разы парушалі „балгарскую зону адказнасьці” ў паветранай прасторы NATO. Апрача таго, паводле міністра, расейскія самалёты пры ўваходзе ў паветраную прастору Балгарыі выключаюць транспондары, то бок, прылады, якія спрашчаюць выяўленьне й ідэнтыфікацыю самалёта й выкарыстоўваюцца ў сыстэмах кіраваньня паветраным рухам.

„Гэта нас вельмі непакоіць”, - сказаў Ненчаў. Ён дадаў, што любое парушэньне паветранай прасторы заканчваецца адпаведнай рэакцыяй балгарскіх зьнішчальнікаў, то бок абыходзіцца краіне вельмі дорага.

Па гэтай справе ўлады Балгарыі чакаюць ад Расеі тлумачэньняў.

Кіраўнік Міністэрства абароны Балгарыі дадаў, што ў мінулым месяцы таксама расейскія пасажырскія самалёты парушылі паветраную прастору Балгарыі ажно шэсьць разоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт