Logo Polskiego Radia
Print

Хілары Клінтан афіцыйна пагадзілася стаць кандыдатам у прэзыдэнты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.07.2016 13:17
Яна – першая ў гісторыі жанчына, якая мае шанец стаць прэзыдэнтам ЗША.
Photo: PAP/EPA/JUSTIN LANE

Хілары Клінтан афіцыйна пагадзілася стаць кандыдатам у прэзыдэнты Злучаных Штатаў Амэрыкі. У сваёй прамове на заканчэньне зьезду Дэмакратычнай партыі ў Філядэльфіі, былая дзяржсакратарка ЗША заклікала амэрыканцаў супрацьстаяць ідэі падзеленай краіны, якую прасоўвае ейны супернік ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.

У сваёй прамове Хілары Клінтан пераконвала, што Злучаныя Штаты Амэрыкі стаяць на раздарожжы, а магутныя сілы хочуць давесьці да расколу ў краіне. Яна выказала ўпэўненасьць у тым, што Амэрыка можа быць моцнай толькі тады, калі яна аб’яднаная.

Хілары Клінтан зьяўляецца першай у гісторыі жанчынай, якая мае шанец стаць прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт