Logo Polskiego Radia
Print

Клінтан абвінаваціла расейскую разьведку ва ўзломе кампутараў Дэмпартыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2016 17:07
Паводле Клінтан, гэта сьведчыць пра ўмяшаньне Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША.
PAP/EPA/PETER FOLEY

Хілары Клінтан абвінаваціла расейскую разьведку ва ўзломе кампутараў Дэмакратычнай партыі й публікацыі прыватных лістоў. Кандыдатка дэмакратаў на пасаду прэзыдэнта ЗША абвінаваціла таксама свайго саперніка Дональда Трампа ў тым, што спрыяе Ўладзіміру Пуціну.

Хілары Клінтан зазначыла, што згаданыя выпадкі сьведчаць пра ўмяшаньне Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША і ва ўнутраныя справы Амэрыкі. Яна падкрэсьліла, што да такіх дзеяньняў Вашынгтон ня будзе адносіцца паблажліва.
Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт