Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар усклаў кветкі на месцы забойства паляка ў Харлоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2016 16:11
40-гадовы мужчына, якога ў суботу зьбіла групай падлеткаў, памёр пазаўчора ў бальніцы ў Кэмбрыджы.
Photo: pixabay.com

Польская амбасада ў Лёндане выказала абурэньне з нагоды забойства паляка ў Харлоў. 40-гадовы мужчына, якога ў суботу зьбіла групай падлеткаў, памёр пазаўчора ў бальніцы ў Кэмбрыджы.

Конрад Ягадзіньскі (Konrad Jagodzinski) з амбасады ў Лёндане паведаміў, што польскае прадстаўніцтва супрацоўнічае з брытанскай паліцыяй. Польскі консул сустрэўся ўжо з прадстаўнікамі паліцыі ў графстве Эсэкс, дзе дайшло да забойства.

Сьледзтва бярэ пад увагу, між іншым, ксэнафобскую прычыну нападзеньня на паляка.

Сёньня амбасадар Польшчы Аркады Жaгоцкі (Arkady Rzegocki) адправіўся ў Харлоў, каб ускласьці кветкі на месцы трагедыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт