Logo Polskiego Radia
Print

У выніку незаконных апэрацый з Расеі выцекла 1,2 трлн рублёў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.09.2016 12:37
Між іншым, даходы ад карупцыйнай дзейнасьці, якія расейскія чыноўнікі ды алігархі прыхоўваюць за мяжою.
www.pixabay.com

Расейская разьліковая палата прадставіла даклад на тэму нелегальнага вываду капіталу за мяжу. Праблема старая, але зьдзіўляе маштаб зьявы – піша «Rzeczpospolita».

Толькі з 2013 па 2015 гг. у выніку незаконных апэрацый, праз фікцыйныя кантракты з дзяржавы выцекла 1,2 трыльёна рублёў. Вывад грошай адбываецца як правіла пры пасярэдніцтве фірмаў, якія называюць у Расеі аднадзённымі.

Грошы паходзяць ня толькі з гандлёвых кантрактаў, за якія ня плацяць падаткаў. Да гэтага даходзяць даходы ад карупцыйнай дзейнасьці, якія расейскія чыноўнікі ды алігархі прыхоўваюць за мяжою.

Цікава тое, што разьліковая палата вінаваціць у пасіўнасьці службы, якія займаюцца барацьбой з эканамічнымі злачынствамі. Расейская мытная служба цягам трох апошніх гадоў зафіксавала звыш 17 тыс. фінансавых злачынстваў. У сваю чаргу фінансавы нагляд наклаў больш за 663 млрд. рублёў штрафаў, а ў бюджэт трапіла толькі 3 млн. рублёў. Так сталася з-за таго, што прадпрымальнік у Расеі нясе адказнасьць да памеру пачатковага капіталу фірмы, а мінімальным капіталам можа быць толькі 10 тыс. рублёў.

Улада змагаецца з карупцыяй, але ня хоча яе цалкам выкараніць, – кажа прафэсар Мікалай Пятроў з маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі. – Для Крамля важна, каб усё было пад кантролем. Часам мяняюць чыноўніка, калі карупцыя ўжо надта нахабная. Маштаб зьявы зьмяншаецца, але праблема застаецца.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт