Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Расеі: «санлівасьць» выбарчай кампаніі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.09.2016 15:45
Польскія экспэрты адзначаюць, што шанцы на зьмену кіруючай партыі амаль не існуюць.
PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

У нядзелю, 18 верасьня, у Расеі праходзяць парлямэнцкія й мясцовыя выбары. За ходам галасаваньня назірае больш за 700 прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, у тым ліку сямёра польскіх дэпутатаў.

Дэлегацыю польскіх парлямэнтароў узначальвае Славамір Нітрас (Sławomir Nitras) з права-цэнтрысцкай партыі «Грамадзянская плятформа». Дэпутат сказаў Польскаму радыё, што да моманту апублікаваньня агульнай справаздачы замежных назіральных місій члены дэлегацый ня могуць ацэньваць ход галасаваньня. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што большасьць замежных назіральнікаў адзначаюць «санлівасьць» выбарчай кампаніі.

У сваю чаргу польскія экспэрты, якія займаюцца расейскай тэматыкай, адзначаюць, што шанцы на зьмену кіруючай партыі амаль не існуюць.

Паводле сацыялягічных апытаньняў, праведзеных перад самымі выбарамі, кіруючая партыя «Адзіная Расея» можа разьлічваць на падтрымку ад 30% да 40% выбаршчыкаў, ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага можа набраць 12% галасоў, на трэцім месцы КПРФ – яе зьбіраюцца падтрымаць 7,5% рэспандэнтаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт