Logo Polskiego Radia
Print

Джэфры Дэларэнціс стане амбасадарам ЗША на Кубе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2016 12:29
Ён будзе першым амэрыканскім паслом у гэтай краіне за апошнія 50 гадоў.
PAP/EPA/ALEJANDRO ERNESTO

Джэфры Дэларэнціс (Jeffrey DeLaurentis) будзе першым амбасадарам Злучаных Штатаў Амэрыкі на Кубе за апошнія 50 гадоў. З часу паляпшэньня адносінаў паміж Вашынгтонам і Гаванай амэрыканскі дыплямат быў кіраўніком афіцыйнага прадстаўніцтва ЗША на Кубе. Таму яго прызначэньне на пасаду амбасадара асабліва не зьдзіўляе.

Цяпер кандыдатуру Дэларэнціса павінен ухваліць амэрыканскі Сэнат.

Барак Абама й Рауль Кастра заявілі пра надзвычайны прагрэс у амэрыканска-кубінскіх адносінах у сьнежні 2014 году. Вашынгтон значна аблягчыў эмбарга, уведзенае супраць Кубы ў 1962 годзе. Быў адноўлены паветраны й марскі рух, вырасла колькасьць амэрыканскіх кампаній, якія вядуць на высьпе свае інтарэсы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт