Logo Polskiego Radia
Print

У Бэрліне праходзіць эканамічны міні-саміт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2016 15:11
Галоўная тэма сустрэчы - інавацыі й канкурэнтаздольнасьць эўрапейскіх кампаніяў.
PAP/EPA/MICHAEL KAPPELER

У Бэрліне праходзіць міні-саміт, прысьвечаны канкурэнтаздольнасьці эўрапейскай эканомікі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель прымае прэзыдэнта Францыі, кіраўніка Эўрапейскай Камісіі й кіраўнікоў дваццаці найбуйнейшых эўрапейскіх кампаній. Гаворка ідзе пра кампаніі, аб’яднаныя ў рамках гэтак званага Эўрапейскага круглага стала прамыслоўцаў.

Як паведаміў прадстаўнік ураду Нямеччыны, галоўнай тэмай сустрэчы зьяўляюцца інавацыі й канкурэнтаздольнасьць эўрапейскіх прадпрыемстваў, у прыватнасьці, шанцы, якія дае выкарыстаньне інфармацыйных тэхналёгіяў у эканоміцы.

Сустрэча ў такім фармаце праходзіць ня першы раз. У адным з апошніх інтэрвію прэм'ер Італіі Матэа Рэнцы скардзіўся, што яго не запрасілі ў Бэрлін. Паводле яго, гэта сьведчыць пра пагаршэньне ў адносінах паміж яго краінай, Нямеччынай і Францыяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт