Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп: Калі стану прэзыдэнтам, то адмяню візы для палякаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.09.2016 12:41
На сустрэчы з прадстаўнікамі польскай эміграцыі ў Чыкага пахвалам не было канца.

Polska The Times: На сустрэчы з прадстаўнікамі польскай эміграцыі ў Чыкага амэрыканскі кандыдат на прэзыдэнта Дональд Трамп хваліў палякаў, хваліў Польшчу за ўнёсак у абароннасьць і падтрымаў супрацьракетны шчыт ЗША ў Польшчы. Пахвалам не было канца. «У ролі прэзыдэнта я ацаню намаганьні Польшчы на карысьць свабоды. Мы хочам моцную Польшчу й моцную Ўсходнюю Эўропу», – казаў палітык, выказваньні якога выклікаюць часта спрэчныя рэакцыі.

Дональд Трамп падзякаваў палякам за іх удзел у апэрацыях НАТО ў Афганістане й Іраку, а таксама закрануў пытаньне адмены візаў для палякаў – расказваюць удзельнікі сустрэчы. «Я сказаў Трампу, што справа цягнецца гадамі. У адказ я пачуў, што як толькі ён стане прэзыдэнтам, то распачне бязьвізавую праграму», – адзначыў старшыня Канрэсу амэрыканскіх палякаў Франк Спуля.

Польскія актывісты ў ЗША ведаюць, што гэта не ад будучага прэзыдэнта залежыць лёс віз для палякаў. Пытаньне вырашае Кангрэс. Усё ж прэзыдэнт мае магчымасьць націску на кангрэсмэнаў.

Як піша агенцтва Reuters, амэрыканцы з польскімі каранямі жывуць пераважна ў штатах гэтак званага Цэнтральнага Захаду. Гэта яго жыхары як правіла маюць вырашальнае значэньне для выніку прэзыдэнцкіх выбараў. Паяўляюцца нават меркаваньні, што гэта галасы палякаў могуць паўплываць на канчатковыя вынікі ў барацьбе за Белы дом.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт