Logo Polskiego Radia
Print

Створаная служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.10.2016 13:15
Гэта першая ў гісторыі ЭЗ наднацыянальная служба кантролю за вонкавымі межамі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Эўразьвязе пачала дзейнасьць новая служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы ў рамках барацьбы зь міграцыйным крызысам.

Першая місія была разгорнутая на кантрольна-прапускным пункце на мяжы Баўгарыі й Турэччыны. Штаб-кватэра новай службы знаходзіцца ў Варшаве. Са сьнежня яна будзе валодаць рэзэрвам у 1,5 тысячы памежнікаў. У выпадку крызыснай сытуацыі іх задзейнічаюць на вонкавых межах Эўразьвязу. Памежная служба таксама зможа самастойна арганізоўваць авіярэйсы для вяртаньня на радзіму мігрантаў, якія не атрымалі прытулак у Эўропе.

Служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы — першая ў гісторыі ЭЗ наднацыянальная служба кантролю за вонкавымі межамі. У 2015 годзе ў Эўропу ў пошуках прытулку прыбылі больш за паўтара мільёна мігрантаў з краінаў Блізкага Ўсходу й Афрыкі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт