Logo Polskiego Radia
Print

Візыт папы рымскага ў Грузію ды Азэрбайджан

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.10.2016 13:45
М. Ноцунь: Францішак наведаў краіны, пра якія забываюць у эўрапейскай палітыцы.
Flickr.com

Выданьне «Tygodnik Powszechny» друкуе артыкул Малгажаты Ноцунь пра паломніцтва папы рымскага Францішка ў Грузію ды Азэрбайджан.

Палітычныя перамовы папы былі, канешне, галянтныя, але важны тэрмін візыту – адзначае аўтарка. 8 кастрычніка ў Грузіі адбываюцца парлямэнцкія выбары. Кампанія была гарачая і брудная – паяўляліся кампраматы, палітыкі вінавацілі адзін аднаго ў здрадзе. Грамадзтва выбрала празаходні напрамак разьвіцьця, але Расея далей змагаецца тут за ўплывы і дабіваецца посьпехаў. Папа назваў Грузію стратэгічна важнай краінай, мостам паміж Усходам і Захадам.

Сустрэча з праваслаўным патрыярхам Іліяй ІІ паказала розьніцы паміж каталіцкім касьцёлам ды грузінскімі праваслаўнымі, якія складаюць амаль 90% усіх вернікаў у Грузіі. Многія грузіны мяркуюць, што патрыярх занадта перайшоў на бок Усходу. З гэтае прычыны падчас імшы, якую вёў Францішак, не было супольнай малітвы каталіцкіх ды праваслаўных сьвятароў. У камэнтарах, якія падсумоўваюць паломніцтва, згадваюцца дагматычныя розьніцы паміж двума касьцёламі, пішуць нават пра «канфлікт». Сапраўды, супраць візыту папы прайшлі пратэсты, паколькі некаторыя праваслаўныя вінавацяць яго ў «духоўнай агрэсіі». Але былі таксама моманты, якія сьведчаць пра імкненьне да прымірэньня.

На мінулым тыдні папа рымскі быў у дзьвюх краінах, пра якія забываюць у эўрапейскай палітыцы. Гэта зямля, жыхарам якой прыходзіцца пастаянна змагацца за правы чалавека, а ўзброеныя канфлікты, часьцей за ўсё па ініцыятыве Расеі, могуць пачацца ў кожную хвіліну. Тут праліта ўжо столькі крыві, што словы пра мір і прымірэньне сапраўды маюць вялікае значэньне, – падсумоўвае Малгажата Ноцунь.

Tygodnik Powszechny/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт