Logo Polskiego Radia
Print

Скандальна вядомы польскі палітык падаўся ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.10.2016 12:05
Праблемы міністра Новака ў Польшчы пачаліся, калі ён не ўнёс у маёмасную заяву дарагога гадзіньніка.
Славамір НовакСлавамір Новакcommons.wikimedia.org

«Gazeta Wyborcza» цытуе ўкраінскія СМІ, якія пішуць пра моду на палякаў. Напрыклад, украінскі партал «Эканамічная праўда» апісвае кар’еру і дасягненьні былога міністра транспарту Польшчы Славаміра Новака, якому з-за скандалаў прыйшлося пакінуць польскую палітычную сцэну. Некалькі дзён таму Новак стаў дырэктарам украінскага ведамства, адказнага за дарожную інфраструктуру – Укравтодор.

Гэта ўжо другі паляк, прызначаны на высокую пасаду ва Ўкраіне ў галіне транспарту. У красавіку кіраўніком украінскай чыгункі стаў Войцех Бальчун, былы старшыня Польскай дзяржаўнай чыгункі Cargo.

Новак падчас сваёй прэзэнтацыі ў Кіеве не пакутаваў ад сьціпласьці. Ён адзначыў: «...у гэтым цывілізацыйным скоку, які Польшча зрабіла за апошнія гады, ёсьць таксама мой унёсак. Усе інвэстыцыі ў Польшчы – гэта мае інвэстыцыі».

Украінскія выданьні пішуць, што праблемы Новака пачаліся, калі ён не ўнёс у маёмасную заяву дарагога гадзіньніка. Украінскія журналісты падыходзяць да гэтага даволі паблажліва. Партал «Эканамічная праўда» напісаў, што ў параўнаньні з украінскімі чыноўнікамі, якія блякуюць увядзеньне электронных маёмасных дэклярацый, Новак – гэта «амаль што анёл».

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт