Logo Polskiego Radia
Print

Забруджанае паветра забівае дзяцей

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.11.2016 17:59
600 тысяч дзяцей штогод паміраюць ад хвароб, выкліканых забруджаным паветрам – гаворыцца ў дакладзе ЮНІСЭФ.
photo: www.pixabay.com

Хваробы органаў дыханьня, кровазвароту, печані і нырак, нэрвовай сыстэмы і галаўнога мозгу – гэта наступствы ўдыханьня забруджанага паветра. У дзяцей эфэкты яшчэ больш сурʼёзныя, чым у дарослых, паколькі яны дыхаюць у сярэднім у два разы хутчэй, «спажываючы» больш паветра ў адносінах да масы цела, чым дарослыя. Пры гэтым іх імунная і нэрвовая сыстэмы толькі разьвіваюцца.

Па дадзеных ЮНІСЭФ, 2 мільярды дзяцей (з агульнай колькасьці 2,3 млрд) дыхае забруджаным паветрам. Па меншай меры, адна трэць зь іх жыве ў самых бедных краінах Азіі.

Генэральны сакратар ЮНІСЭФ Энтані Лэйк (Anthony Lake) нагадаў, што забруджанае паветра таксама ўплывае на павелічэньне колькасьці выкідышаў, заўчасных родаў і дзяцей з нізкай масай цела пры нараджэньні. Забруджанае паветра выклікае сьмерць большай колькасьці дзяцей, чым малярыя і вірус ВІЧ. Сытуацыя становіцца яшчэ больш сурʼёзнай, калі ўлічыць, што найбольш забруджаныя рэгіёны сьвету таксама зьяўляюцца самымі беднымі – Індыя, Афрыка, Кітай.

Сярод асноўных крыніц забруджваньня навукоўцы згадваюць спальваньне вугалю і драўніны ў хатніх катлах. Іншыя пагрозы - гэта выхлапныя газы аўтамабіляў і дым ад спальваньня адходаў.

Гэты даклад быў прадстаўлены за некалькі дзён да канфэрэнцыі ААН па клімаце, якая пачнецца 7 лістапада ў Маракешы ў Марока.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт