Logo Polskiego Radia
Print

Страйк бацькоў у Гішпаніі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.11.2016 17:12
Яны супраць, каб дзецям задавалі хатнюю працу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Страйк бацькоў у Гішпаніі
Яны супраць, каб дзецям задавалі хатнюю працу.
Пратэст ахоплівае 12 тысяч грамадзкіх школ. Арганізатарам выступіла Таварыства бацькоў і вучняў. Яно патрабуе, каб школы не задавалі ў лістападзе хатнюю працу на выходныя. Арганізатары папярэджваюць, што калі праца будзе зададзена, то вучні ня будуць яе рабіць. Дзеці прынясуць пісьмовае тлумачэньне ад бацькоў, што адсутнасьць выкананай хатняй працы зьяўляецца вынікам страйку. Сытуацыя будзе паўтарацца ў кожныя выходныя лістапада.
“Мы не выступаем супраць настаўнікам. Мы нагадваем, што хатняя праца існуе, паколькі грамадзтва на гэта пагадзілася. Аднак настаў час памяняць гэтую практыку”, - кажа старшыня Таварыства бацькоў і вучняў Хасэ Луіс Пазас. У Гішпаніі ў дзяцей урокі заканчваюцца а 17.00. Выкананьне хатняй працы займае ў іх каля двух гадзін. Паводле бацькоў, у выніку дзеці ня маюць часу на адпачынак і сямейнае жыцьцё. У сувязі з гэтым першым крокам мае быць рашэньне, што хатняя праца ня будзе задавацца на выходныя.
Страйк не падтрымалі бацькі, дзеці якіх ходзяць у прыватныя школы.

Пратэст ахоплівае 12 тысяч грамадзкіх школ. Арганізатарам выступіла Таварыства бацькоў і вучняў. Яно патрабуе, каб школы не задавалі ў лістападзе хатнюю працу на выходныя.

Арганізатары папярэджваюць, што калі праца будзе зададзена, то вучні ня будуць яе рабіць. Дзеці прынясуць пісьмовае тлумачэньне ад бацькоў, што адсутнасьць выкананай хатняй працы зьяўляецца вынікам страйку. Сытуацыя будзе паўтарацца ў кожныя выходныя лістапада.

“Мы не выступаем супраць настаўнікам. Мы нагадваем, што хатняя праца існуе, паколькі грамадзтва на гэта пагадзілася. Аднак настаў час памяняць гэтую практыку”, - кажа старшыня Таварыства бацькоў і вучняў Хасэ Луіс Пазас.

У Гішпаніі ў дзяцей урокі заканчваюцца а 17.00. Выкананьне хатняй працы займае ў іх каля двух гадзін. Паводле бацькоў, у выніку дзеці ня маюць часу на адпачынак і сямейнае жыцьцё. У сувязі з гэтым першым крокам мае быць рашэньне, што хатняя праца ня будзе задавацца на выходныя.

Страйк не падтрымалі бацькі, дзеці якіх ходзяць у прыватныя школы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт