Logo Polskiego Radia
Print

У Сырыі выкарыстоўваюць хімічную зброю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.11.2016 08:58
Паведамляе аб гэтым Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) сьцьвярджае, што хімічную зброю выкарыстоўваць як сілы рэжыму прэзыдэнта Башара аль-Асада так і джыхадысты Ісламскай дзяржавы. Арганізацыя заклікае да неадкладнага спыненьня выкарыстаньня таксычных хімічных рэчываў. АЗХС таксама выказала спачуваньне ахвярам хімічных нападаў і падкрэсьліла, што «той, хто выкарыстаў хімічную зброю, павінен быць прыцягнуты да адказнасьці».

Сырыйскія ўлады адмаўляюць абвінавачваньне ва ўжываньні хімічнай зброі.

У жніўні 2013 года Сырыя пагадзілася раскрыць і ліквідаваць свой арсэнал хімічнай зброі ў рамачным пагадненьні, выкананьне якога назіралася АЗХЗ. Агулам было ліквідавана 1300 кубічных мэтраў хімічнай зброі, у тым ліку іпрыту і зарына.

АЗХЗ нясе адказнасьць за ажыцьцяўленьне міжнародных нормаў, якія рэгулююць сусьветныя запасы хімічнай зброі й іх зьнішчэньне. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Гаазе.

У 2013 годзе Арганізацыя па забароне хімічнай зброі атрымала Нобэлеўскую прэмію міру за «актыўныя намаганьні па ліквідацыі хімічнай зброі».

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт