Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Ірляндыя адзначаюць 40-годзьдзе дыпадносінаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2016 17:17
Пры гэтай нагодзе Вітальд Вашчыкоўскі накіраваўся зь візытам у Ірляндыю.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

Міністар замежных спраў Польшчы накіраваўся з двухдзённым візытам у Ірляндыю. У Дубліне ён сустрэнецца, між іншым, з прадстаўнікамі ірляндзкага ўраду, наведае сядзібу кампаніі Google, а таксама выступіць у адным з аналітычных цэнтраў. Нагодай для візыту зьяўляецца 40-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж Польшчай і Ірляндыяй.

На чацьвер заплянаваная сустрэча Вітальда Вашчыкоўскага (Witold Waszczykowski) з палякамі, якія жывуць у Ірляндыі. Менавіта сытуацыя польскіх мігрантаў у гэтай краіне будзе закранацца падчас размоваў кіраўніка польскай дыпляматыі зь ірляндзкімі міністрамі.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня за 2014 год, у Ірляндыі пражывае больш за 110 тысяч палякаў. Паводле іншых крыніц - да 150 тысяч.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт