Logo Polskiego Radia
Print

ЗША прадаўжаюць санкцыі супраць Ірану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.12.2016 13:39
Амэрыканскія ўлады тлумачаць гэта павышэньнем іранскай актыўнасьці, у тым ліку ваеннай, на Блізкім Усходзе.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША прадоўжаць санкцыі супраць Ірану на наступныя 10 гадоў. За праект прагаласавалі 99 сэнатараў, ніхто ня быў супраць.

На думку аўтараў праекту, працяг абмежавальных мераў неабходны да моманту выкананьня іранскім бокам усіх пунктаў ядзернага пагадненьня.

Нагадаем, пагадненьне, заключанае ў ліпені мінулага году паміж Іранам і міжнароднай супольнасьцю прадугледжвае, што Іран адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы. Узамен ён атрымаў права экспартаваць нафту ў краіны Эўразьвязу й доступ да міжнародных фінансавых рынкаў.

Сваё рашэньне амэрыканскі Сэнат абгрунтаваў павышэньнем іранскай актыўнасьці, у тым ліку ваеннай, на Блізкім Усходзе.

Тэрмін, уведзеных 10 гадоў таму амэрыканскіх санкцыяў супраць Ірану заканчваецца ў канцы бягучага году. Яны ахопліваюць прамысловы сэктар, энэргетыку, ваенную прамысловасьць і банкаўскі сэктар.

Міністар замежных спраў Ірану асудзіў рашэньне ЗША. Паводле Махамада Джавада Зарыфа, гэта „парушэньне дамовы” з 2015 году.

Нагадаем, у сярэдзіне студзеня эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Ірану, адмянілі краіны Эўразьвязу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт