Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары Ўзбэкістану выбіраць прэзыдэнта (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 12:02
Датэрміновыя выбары былі абвешчаныя пасьля сьмерці прэзыдэнта Іслама Карымава.
PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Сёньня ва Ўзбэкістане праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Яны былі абвешчаныя пасьля сьмерці былога прэзыдэнта Іслама Карымава, які займаў галоўную пасаду з 1989 году. Іслам Карымаў памёр 2 верасьня ва ўзросьце 78 гадоў.

На датэрміновых выбарах балятуюцца чатыры кандыдаты, сярод якіх выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы Шаўкат Мірзіёеў. Дарэчы, у яго перамозе назіральнікі практычна не сумняюцца.

PAP/EPA/ANVAR
PAP/EPA/ANVAR ILYASOV/POOL

Цэнтральная выбарчая камісія павінна абвясьціць папярэднія вынікі выбараў у панядзелак раніцай. Нагадаем, улады Ўзбэкістану не дазваляюць праводзіць экзыт-полы.

Па дадзеных узбэкскай ЦВК, колькасьць зарэгістраваных выбаршчыкаў складае каля 21,4 мільёна чалавек.

PAP/EPA/IGOR
PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

За выбарамі назірае 80 тысяч мясцовых і 600 замежных назіральнікаў, а таксама 1 300 журналістаў з 20 краін сьвету.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт