Logo Polskiego Radia
Print

2,5 млрд эўра страціла з-за тэрактаў бэльгійская эканоміка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 17:01
Справаздача на гэтую тэму прадставіла Канфэдэрацыя бэльгійскай прамысловасьці.
GotCredit/flickr.com

Амаль 2,5 мільярда эўра страціла бэльгійская эканоміка пасьля тэрактаў у сакавіку ў Брусэлі і ў лістападзе мінулага году ў Парыжы. Справаздачу на гэтую тэму прадставіла Канфэдэрацыя бэльгійскай прамысловасьці.

Паводле дадзеных, бэльгійская эканоміка запаволілася пасьля тэрактаў, а ВУП упаў на больш за палову працэнтнага пункта.

Паводле экспэртаў, калі б не тэракты, то эканамічны рост склаў бы амаль 2 працэнты ВУП. Зьніжэньне эканамічнага росту адмоўна паўплывала на рынак працы. Страты зафіксаваў таксама авіяцыйны сэктар. Пасьля тэракту ў аэрапорце Брусэля колькасьць пасажыраў значна зьнізілася й да гэтага часу не вярнулася да ранейшага ўзроўню.

Акрамя таго, пасьля тэрактаў, зьдзейсьненых у лістападзе мінулага году ў Парыжы зьменшылася прысутнасьць бэльгійцаў на рознага роду мерапрыемствах на адкрытым паветры. У сваю чаргу пасьля тэрактаў у сакавіку ў Брусэлі, таксама фэстывалі, канцэрты й кінапаказы не карыстаюцца ўжо такой папулярнасьцю, як раней.

Экспэрты зьвяртаюць увагу, што ўсё больш людзей пачынае рабіць пакупкі праз інтэрнэт, пазьбягаючы буйных гандлёвых цэнтраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт