Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах у Аўстрыі, хутчэй за ўсё, перамог Ван дэр Бэлен

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.12.2016 10:22
Афіцыйны вынік прэзыдэнцкіх выбараў у Аўстрыі будзе абвешчаныя 22 сьнежня.
Аляксандaр Ван дэр Бэлэн, які паводле папярэдніх вынікаў, перам на выбарах у Аўстрыі.Аляксандaр Ван дэр Бэлэн, які паводле папярэдніх вынікаў, перам на выбарах у Аўстрыі.Photo: EPA/CHRISTIAN BRUNA

Усё сьведчыць аб тым, што паўторныя прэзыдэнцкія выбары ў Аўстрыі выйграў кандыдат ад левых Аляксандaр Ван дэр Бэлен (Van der Bellen). Па выніках экзіт-пола, ён атрымаў 53 адсоткі галасоў, а яго сапернік, прадстаўнік ультра правых Норбэрт Хофэр – 46 адсоткаў.

Учорашняе галасаваньне было паўторам выбараў з траўня. Тады таксама перамог Ван дэр Бэлен, але з-за парушэньняў у ходзе галасаваньня па пошце Канстытуцыйны суд прызначыў паўторнае галасаваньне.

Кандыдат ад ультра правых Норбэрт Хофэр неўзабаве пасьля закрыцьця выбарчых участкаў прызнаў сваю паразу й заклікаў аўстрыйцаў да адзінства. «Урэшце рэшт, выбаршчыкі заўсёды маюць рацыю на выбарах. Я заклікаю аўстрыйцаў да адзінства, незалежна ад таго, як кожны з вас прагаласаваў», – падкрэсьліў Хофэр.

На дакладны вынік прыйдзецца чакаць да канца дня, калі будуць абвешчаны калектыўныя вынікі з улікам галасоў, аддадзеных пры дапамозе пошты.

Афіцыйны вынік прэзыдэнцкіх выбараў у Аўстрыі будзе абвешчаныя 22 сьнежня, калі зьбярэцца Канстытуцыйны суд.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт