Logo Polskiego Radia
Print

Новы прэм'ер Італіі расказаў пра прыярытэты свайго ўраду

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2016 16:48
На пасадзе кіраўніка ўраду Паолё Джэнтылёні Сыльвэры замяніў Матэа Рэнцы.
PAP/EPA/Massimo Percossi

Праца на карысьць эканамічнага росту й аднаўленьне тэрыторый, пацярпелых у выніку землятрусу ў жніўні й кастрычніку бягучага года – гэта асноўны прыярытэт новага ўраду Італіі. Пра гэта ў аўторак, выступаючы ў парлямэнце, заявіў новы прэмʼер Італіі Паолё Джэнтылёні Сыльвэры (Paolo Gentiloni Silveri). На пасадзе кіраўніка ўраду ён замяніў Матэа Рэнцы, які падаў у адстаўку. Новы прэмʼер Італіі, які ў панядзелак прадставіў склад Кабінэту міністраў, пацьвердзіў намер падтрымліваць партнэрскія сувязі з ЗША.

З прызначэньнем на пасаду прэмʼер-міністра Італіі Паолё Джэнтылёні Сыльвэры павіншаваў кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск. К прыватнасьці, ён выказаў упэўненасьць у тым, што Італія будзе ў далейшым адыгрываць важную й канструктыўную ролю ў ЭЗ, у тым ліку ў вырашэньні міграцыйнага крызысу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт