Logo Polskiego Radia
Print

Nokia вяртаецца на рынак з тэлефонам за 26 даляраў (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2016 19:30
Афіцыйная прэзэнтацыя апарата адбудзецца ў Барсэлёне ў сакавіку 2017 года.
Новы тэлефона Nokia 150Новы тэлефона Nokia 150youtube.com/screen

Брэнд Nokia вяртаецца на рынак зь першым прадуктам. Прадстаўленая навінка зьяўляецца сотавым тэлефонам Nokia 150, выкананым у фірмовым стылі, перадае Корреспондент са спасылкай на PhoneArena.

Чакаецца, што афіцыйная прэзэнтацыя апарата адбудзецца ў рамках будучай выставы MWC у Барсэлёне, якая пройдзе ў сакавіку 2017 года.

Тэлефон Nokia 150 падтрымлівае дзьве SIM-карты, мае дысплэй у 2,4 цалі з дазволам 320×240 пікселяў.

Таксама гаджэт прайграе FM-радыё і MP3-музыку, абсталяваны Bluetooth-модулем і слотам для карты памяці microSD абʼёмам да 32 ГБ.

Ёмістасьць акумулятара – 1020 мАг, што даволі істотна для такога апарата.
Чакаецца, што ў продажы тэлефон зьявіцца ў наступным квартале. Кошт яго складзе каля 26 даляраў ЗША.

Раней паведамлялася, што былі рассакрэчаныя цэны будучых смартфонаў Nokia, прэзэнтацыя якіх чакаецца ў лютым 2017 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт