Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнта ФРГ заклікаюць узнагародзіць паляка, загінулага ў тэракце ў Бэрліне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2016 19:34
Лукаш Урбан загінуў у сваім трэйлеры, які быў выкарыстаны для тэракта ў нямецкай сталіцы.
Вышэйшыя ступені ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія»Вышэйшыя ступені ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія»commons.wikimedia.org/Michael Chlistalla/CC BY-SA 3.0

На партале change.org апублікаваны грамадзкі зварот да прэзыдэнта Нямеччыны Ёахіма Гаўка з заклікам узнагародзіць Лукаша Урбана – польскага кіроўцу трэйлера, які загінуў у тэракце ў Бэрліне. Ініцыятары звароту зазначаюць, што 37-гадовы паляк страціў жыцьцё пры спробе затрымаць тэрарыста. Паводле іх меркаваньня, за свой геройскі ўчынак ён павінен быць узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія» – адзінай фэдэральнай узнагародай Нямеччыны.

Як паведамлялася, Лукаш Урбан загінуў у кабіне свайго трэйлера падчас рэйсу. Скрадзеную фуру тэрарыст выкарыстаў для тэракта ў нямецкай сталіцы.
Сhange.org – гэта міжнародная плятформа, на якой публікуюцца звароты з цэлага сьвету. У 2015 годзе свае подпісы пад зваротамі паставілі 100 млн карыстальнікаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт