Logo Polskiego Radia
Print

Моладзь сустракаецца ў Рызе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.12.2016 14:21
Бліжэйшыя 5 дзён каля 15 тысяч чалавек будуць маліцца за мір і салідарнасьць у сьвеце.
Foto: www.taize.fr

У латыскай сталіцы праходзіць трыццаць дзевятая Эўрапейская сустрэча моладзі, падрыхтаваная экумэнічнай супольнасьцю Тэзэ.

Цягам бліжэйшых пяці дзён каля 15 тысяч удзельнікаў будуць маліцца, удзельнічаць канцэртах, экскурсіях ды дэбатах. Асноўнай тэмай дыскусій і разважаньняў будзе ўдзел моладзі ў будаваньні міру ды салідарнасьці ў сьвеце.

У сустрэчы бяруць удзел маладыя католікі, пратэстанты і праваслаўныя, але і атэісты ды асобы, якія шукаюць веру. Найбольшай нацыянальнай групай сталі палякі. У Рызе іх павінны быць каля чатырох тысяч.

Моладзь правядзе разам навагоднія сьвяты. Сьвяткаваньне пачнецца а 23.00 з малітвы за мір ва ўсім сьвеце. Калі поўначы пачнецца так званы фэстываль нацый, у праграме якога агульныя сьпевы і танцы, прэзэнтацыя культур і народаў сьвету.

Эўрапейскія сустрэчы маладзі, або «Эўрапейская пілігрымка даверу па Зямлі», ладзяцца Супольнасьцю Тэзэ з 1978 года. Упершыню сустрэча адбудзецца у краіне, якая ўваходзіла ў склад былога СССР.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт