Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія ратаўнікі знайшлі чорную скрынку Ту-154

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.12.2016 16:38
Гэта ўжо другая чорная скрынка разьбітага самалёта, якую паднялі са дна Чорнага мора.
Foto: PAP/EPA

Інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства абароны Расеі.

Першую чорную скрыню ратаўнікі знайшлі яшчэ ўчора. Зь ёй ужо працуюць экспэрты. Другую скрынку знайшлі сёньня.

На месцы катастрофы ў Чорным моры знаходзяцца 45 караблёў, у пошуках бяруць удзел амаль 200 вадалазаў і 12 самалётаў. Яны шукаюць часткі разьбітага самалёта ды целы ахвяр катастрофы.

Расейскія пошукавыя групы маюць намер працаваць у Чорным моры, як мінімум яшчэ бліжэйшыя некалькі дзён. Невядома, наколькі гэта будзе магчыма, бо мэтэаролягі прадказваюць пагаршэньне надвор'я ў раёне пошукаў.

У авіякатастрофе Ту-154 расейскага Міністэрства абароны, якая адбылася ў нядзелю каля Сочы, загінула 92 асобы, усе, хто знаходзіўся на борце летака.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт