Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгійцы рэкордна баставалі ў 2016

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.12.2016 18:11
Мінулы год стаў рэкордным у Бэльгіі з пункту гледжаньня забастовак.
foto:pixabay.com

Такой колькасьці пратэстаў, арганізаваных прафсаюзамі, не было ў гэтай краіне за апошнія 25 год, паведамляюць бэльгійскія СМІ.

Сёлета пратэставалі паліцыянты, вайскоўцы, турэмныя ахоўнікі, чыгуначнікі, працаўнікі грамадзкага транспарту, дзяржаўныя служачыя ды настаўнікі. Усе яны пратэставалі сёлета супраць урадавых мер жорсткай эканоміі і рэформаў, сярод якіх павялічэньне пэнсійнага ўзросту.

Асабліва шмат забастовак адбылося ў другім квартале - з красавіка па чэрвень 2016 года. Паводле падлікаў уладаў, за гэты час выпала 250 000 дзён забастовак. У Бэльгіі дзень забастоўкі лічыцца, калі пратэстуе нават адзін працаўнік.

Апроч забастовак прафсаюзы ў гэтым годзе арганізавалі мноства буйных, шматтысячных дэманстрацый у Брусэлі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт