Logo Polskiego Radia
Print

Аўтамашыны без кіроўцаў зьявяцца на дарогах ужо праз 4 гады

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.01.2017 14:49
Пра гэта заявіў канцэрн Ford, прадстаўляючы новую мадэль поўнасьцю аўтаматычнай легкавой машыны.
Ford Fusion 2013 году. Фота: WikipediaFord Fusion 2013 году. Фота: Wikipediawikimedia commons/IFCAR - Own work/ public domain

Праз 4 гады на вуліцах заходніх гарадоў могуць зьявіцца аўтамабілі без кіроўцаў. Сваю новую мадэль поўнасьцю аўтаматычнага аўтамабіля прадставіў канцэрн Ford на выставе Consumer Electronics Show ў амэрыканскім Лас-Вэгасе.

Выраз «поўнасьцю аўтаматычны аўтамабіль» азначае, што машына ня будзе мець ані стырна, ані пэдалі тормазу. Кіроўца ня будзе патрэбны нават «на ўсялякі выпадак», бо машына самастойна справіцца зь любой сытуацыяй. Прадстаўленая публіцы мадэль Ford Fusion «бачыць» пры дапамозе двух датчыкаў, якія спалучаюць лазэр з тэлескопам.

Канкурэнты канцэрну Ford, аднак, скептычна адносяцца да плянаў выпускаць машыны-робаты ўжо праз 4 гады. Прадстаўнікі BMW і карпарацыі Nissan заяўляюць, што поўнасьцю аўтаматычныя машыны зьявяцца на дарогах не раней за 2030 год. Экспэрты мяркуюць, што гарадзкія ўлады зь недаверам аднясуцца да бесьпілётных аўтобусаў і аўтамабіляў. Таксама існуе пагроза, што калі традыцыйныя машыны з кіроўцамі пачнуць масава езьдзіць побач з аўтамабілямі-робатамі, на дарогах можа ўзьнікнуць хаос.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт