Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі ўведзеная экалягічная аплата для аўто й матацыклаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2017 19:41
Па гарадах краіны змогуць езьдзіць толькі транспартныя сродкі, якія маюць налепку экалягічнай аплаты.
Аўтамабіль Citroën DS5 францускай вытворчасьціАўтамабіль Citroën DS5 францускай вытворчасьціwww.flickr.com/Kārlis Dambrāns

Зь сёньняшняга дня па францускіх гарадах Парыж, Ліён і Грэнобль змогуць езьдзіць толькі аўтамабілі й матацыклы, якія маюць налепку экалягічнай аплаты. За яе адсутнасьць пагражае штраф у памеры 75 эўра.

Ёсьць некалькі відаў налепак, у іх розны колер. Напрыклад, зялёная налепка наклейваецца на электракары й гібрыдныя аўтамабілі, на іх можна перамяшчацца практычна без абмежаваньняў. Чым старэйшы аўтамабіль і да таго ж дызэльны, тым больш абмежаваньняў. Некаторыя ўвогуле ня змогуць перасоўвацца па гэтых трох гарадах. Кошт налепкі – 4 эўра.

Частка французаў крытыкуе новаўвядзеньне. Паводле іх, бяднейшыя грамадзяне ня маюць магчымасьці купіць новы экалягічны аўтамабіль, таму будуць прымушаныя карыстацца грамадзкім транспартам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт