Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.01.2017 14:59
Напярэдадні Хрышчэньня і ў дзень самога сьвята прынята асьвячаць ваду ў храмах і адкрытых вадаёмах.
Кіеў.Кіеў.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Сьвята Хросту Пана ўстаноўлена ў памяць аб хрышчэньні Ісуса Хрыста, якое Збаўца прыняў у рацэ Ярдан ад Іаана Прадцечы. Паводле Эвангельля, калі Ісус выйшаў з ракі, на Яго сышоў Сьвяты Дух у выглядзе голуба, а з нябёсаў пачуўся голас Бога-Айца: «Гэта Сын Мой умілаваны, у якім Я ўпадабаў».

Першыя згадкі пра сьвята адносяцца да пачатку III стагодзьдзя, праўда, тады ён адзначаўся разам з Калядамі, і разьдзялілі абедзьве ўрачыстасьці толькі на канцы IV стагодзьдзя.

Напярэдадні Хрышчэньня і ў дзень самога сьвята прынята асьвячаць ваду ў храмах і адкрытых вадаёмах. Вадохрышча заканчвае ў царкве калядны пэрыяд.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт