Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп прыпыніў прыём бежанцаў з Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2017 11:45
Апрача таго лідар ЗША прыпыніў на 120 дзён праграму прыёму бежанцаў зь іншых краінаў.
PAP/EPA/Olivier Douliery / POOL

Прэзыдэнт ЗША прыпыніў прыём бежанцаў з Сырыі. Гэта адзін з пунктаў указу Дональда Трампа, які павінен абвастрыць праверку мігрантаў і бежанцаў у ЗША. Тэрмін дзеяньня ўказу нявызначаны.

Апрача таго лідар ЗША прыпыніў на 120 дзён праграму прыёму бежанцаў зь іншых краінаў. Пасьля заканчэньня гэтага тэрміну, у першую чаргу будуць разглядацца заявы прадстаўнікоў меншасьцяў, якія перасьледуюцца па рэлігійных прычынах.

Прэзыдэнт таксама рэкамэндаваў паскорыць працу па сыстэме біямэтрычнай праверкі ўсіх асоб, якія ўязджаюць у Злучаныя Штаты.

Аднак ва ўказе не згадваецца праграма стварэньня ў Сырыі „бясьпечных зонаў” для бежанцаў, пра што Дональд Трамп казаў некалькі дзён таму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт