Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня пачынаецца Бэрлінскі кінафэстываль

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2017 14:24
На Berlinale пакажуць новую стужку польскага рэжысёра Агнешекі Голянд пад назвай «Здабыча».
Кадр з кінафільму "Здабыча" Агнешкі Голянд. Фота: Кінастудыя TORКадр з кінафільму "Здабыча" Агнешкі Голянд. Фота: Кінастудыя TORtor.com.pl

У чацьвер увечары адкрываецца Бэрлінскі кінафэстываль – Berlinale. За галоўныя ўзнагароды – Залатых і Срэбраных мядзьведзяў – у гэтым годзе будуць змагацца 18 фільмаў. Сярод іх – новая кінастужка польскага рэжысёра Агнешекі Голянд (Agnieszka Holland) пад назвай «Здабыча» («Pokot»).

Фэстываль адкрые францускі фільм «Джанга», прысьвечаны жыцьцю Джанга Райнхарта – вялікага джаз-гітарыста і стваральніка эўрапейскага джазу. Усяго на Berlinale будзе паказана 400 стужак. Дырэктар кінафэстывалю Дытэр Косьлік (Dieter Kosslick) паведаміў, што галоўнымі тэмамі Berlinale стануць праблемы сучаснасьці – дыскрымінацыя, праблемы ўцекачоў, эксплёатацыя краінаў «трэцяга сьвету».

Камэнтуючы фільм «Здабыча» Агнешкі Голянд Косьлік заявіў, што гэта незвычайнае кіно, прысьвечанае жыцьцю правінцыі. «Фільм паказвае рэчы, які нам не хацелася б бачыць», – зазначыў дырэктар Berlinale.

Польскія фільмы карыстаюцца папулярнасьцю на Бэрлінскім кінафэстывалі. Год таму Срэбранага мядзьведзя атрымалі «Аб’яднаныя штаты каханьня» рэжысэра Томаша Васілеўскага, а два гады таму – фільм «Цела» Малгажаты Шумоўскай. Фэстываль працягнецца да 19 лютага.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт