Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ выдзеліць Украіне 600 мільёнаў эўра падтрымкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.02.2017 15:51
Пра гэта ў Брусэлі размаўлялі старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і віцэ-прэм’ер Украіны Ўладзімір Гройсман.
Photo: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Цягам бліжэйшых тыдняў Эўразьвяз выдзеліць Украіне 600 мільёнаў эўра падтрымкі. Гэта пасьля сустрэчы ў Брусэлі з прэм'ер-міністрам Украіны Ўладзімірам Гройсманам абяцаў старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

Улады ў Кіеве чакаюць падтрымкі з боку ЭЗ у сувязі са складанай эканамічнай сытуацыяй у краіне. Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што ў апошнія гады Кіеў ажыцьцявіў складаныя рэформы, якія адказваюць патрабаваньням ЭЗ, і таму супольнасьць можа выдзеліць краіне фінансавую падтрымку.

Адным з патрабаваньняў былі зьмены ўкраінскага заканадаўства па экспарце драўніны. „Украінскі ўрад падрыхтаваў праект закона аб адмене блякады на экспарт драўніны. Паводле мяне, гэта зьяўляецца дастатковай умовай для выплаты 600 мільёнаў эўра. Украінцы чакаюць гэтага рашэньня. Мы прымем яго цягам бліжэйшых тыдняў”, - абяцаў кіраўнік Эўракамісіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт