Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Турцыі вызначыў тэрмін канстытуцыйнага рэфэрэндуму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.02.2017 17:11
Рэфэрэндум датычыць увядзеньня ў краіне прэзыдэнцкай сыстэмы праўленьня.
PAP/EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE / HANDOUT

Рэджэп Таіп Эрдаган зацьвердзіў дату правядзеньня рэфэрэндуму па канстытуцыйных зьменах, паведамілі прадстаўнікі Канцылярыі прэзыдэнта Турцыі. Галасаваньне адбудзецца 16 красавіка.

Рэфэрэндум датычыць увядзеньня ў краіне прэзыдэнцкай сыстэмы праўленьня. У адпаведнасьці з прапанаванымі зьменамі, прэзыдэнт будзе выконваць функцыю кіраўніка ўраду, ён зможа таксама прызначаць і звальняць міністраў.

Паводле Рэджэпа Таіпа Эрдагана, прэзыдэнцкая сыстэма праўленьня прывядзе да стабілізацыі сытуацыі ў краіне й прадухіліць небясьпеку ўзьнікненьня нестабільных урадавых кааліцыяў.

Калі прапанаваныя прэзыдэнтам зьмены будуць прынятыя, прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары пройдуць 3 лістапада 2019 году. Дарэчы, усе гэтыя выбары будуць праводзіцца адначасова, кожныя 5 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт