Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт адобрыў дамову аб свабодным гандлі з Канадай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2017 13:21
Паводле экспэртаў, гэта прывядзе да павелічэньня аб'ёмаў эканамічнай супрацы нават на 20%.
PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эўрапарлямэнт прагаласаваў за падтрымку эканамічнага й гандлёвага пагадненьня паміж Эўразьвязам і Канадай (CETA). Вынікам дамовы будзе адмена мытных пошлін на большасьць тавараў і паслугаў.

Амаль пасьля шасьці гадоў перамоваў пагадненьне паміж ЭЗ і Канадай было падпісанае ў мінулым годзе. Аднак яно не магло ўступіць у сілу бяз згоды Эўрапарлямэнту.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што Канада - гэта найбольш разьвітая эканоміка, зь якой да гэтага часу ЭЗ заключыў пагадненьне аб свабодным гандлі. Пагадненьне мае пераломны характар. Мяркуецца, што яно паўплывае на павелічэньне нават на 20% аб'ёму ўзаемнага гандлю, паслуг і інвэстыцый.

Апрача таго, Эўрапарлямэнт прыняў пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве паміж ЭЗ і Канадай, якое павінна ўмацаваць супрацоўніцтва ў рамках зьнешняй палітыкі, бясьпекі, барацьбы з тэрарызмам. Дамова таксама рэгулюе адносіны ў галіне культуры й навуковых дасьледаваньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт