Logo Polskiego Radia
Print

Армія Іраку вызваліла ад баевікоў аэрапорт у Масуле

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.02.2017 18:26
Калі ўрадавыя сілы перамогуць, то баевікі Ісламскай дзяржавы страцяць апошні вялікі горад у Іраку.
wikimedia commons/U.S. Army photo by Spc. Craig Jensen/public domain

Армія Іраку здабыла важную перамогу ў вайне супраць так званай Ісламскай дзяржавы. Жаўнеры вызвалілі ад джыхадыстаў аэрапорт у буйным ірацкім горадзе Масул, баі за які працягваюцца з кастрычніка мінулага году.

Масул перад вайной налічваў 2 мільёны жыхароў. У 2014 годзе яго занялі сілы ісламістаў. Напрыканцы 2016 году ірацкай арміі і ўзброеным фармаваньнем шыітаў удалося вызваліць ад баевікоў усходнюю частку гораду. Цяпер баі ідуць за заходнюю частку Масула, якая мае стратэгічнае значэньне. Калі ўрадавыя сілы перамогуць, то баевікі Ісламскай дзяржавы страцяць апошні вялікі горад у Іраку.

У Сірыі баі супраць ісламістаў вядуцца непадалёк ад сталіцы самаабвешчанай Ісламскай дзяржавы гораду Ракі, а таксама гораду гораду Дэр-эз Зор. На поўначы краіны войскі сірыйскіх паўстанцаў сумесна з турэцкай нядаўна арміяй вызвалі ад баевікоў горад Аль-Баб.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт