Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія дэпутаты лётаюць у Расею празь Беларусь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.02.2017 16:06
Ва Украіне апублікаваны сьпіс народных дэпутатаў, якія наведваюць Расею.
wikipedia.org

Старшыня парлямэнцкага камітэта па пытаньнях свабоды слова Вікторыя Сюмар выклала ў Фэйсбук сьпіс дэпутатаў Вярхоўнай Рады, якія лётаюць у Расею. Па словах Сюмар, сьпіс яна атрымала ад Пагранічнай службы ў адказ на свой запыт.

«Прамых авіязносін з Масквой ва Ўкраіне няма. У Маскву зь Кіева лётаюць праз Менск. Тут сьпісы тых, хто за два мінулыя гады – гады вайны з Расеяй – лёталі ў Менск, і ў большасьці выпадкаў – далей у Маскву», – кажа Вікторыя Сюмар.

Старшыня парлямэнцкага камітэта па пытаньнях свабоды слова патлумачыла, што ў сьпісе 59 народных дэпутатаў, але не ўсе яны выкарыстоўваюць Беларусь як перасадачны пункт. У прыватнасьці, у Менску застаюцца ўдзельнікі мірных перамоваў Ірына Герашчанка, Ганна Гапко, Андрэй Іванчук і Леанід Казачэнка. «Але думаю, ужо вядомы Андрэй Арцёменка, Сяргей Лёвачкін, Юры Бойка, Яўген Мура, Аляксандр Анішчанка, Сяргей Ківалоў, Андрэй Дэркач, Вадзім Рабіновіч, Сяргей Тарута і многія іншыя зусім не на перамовы ў менскім фармаце лёталі. Хутчэй – гэта «маскоўскі фармат» псэўдаўкраінскай палітыкі », – выказала здагадку Сюмар.

Гэтую інфармацыю ў сваім камэнтары да посту пацьвердзіла першая віцэ-сьпікер, прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе ТКГ Ірына Герашчанка. «Некаторых з іх я бачыла (на рэйсах – рэд.) у Менск і на перасадку далей», – паведаміла яна.

Сьвятлана Залішчук, якая фігуруе ў сьпісе пад нумарам 20, патлумачыла УП, што езьдзіла ў Менск адзін раз у жыцьці – на пахаваньне Паўла Шарамета.

Нагадаем, адзін з кіраўнікоў Украінскай праўды Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. 23 ліпеня яго пахавалі пад Менскам побач з магілай бацькі.

Украінская Праўда/Украінская служба Польскага радыё/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт