Logo Polskiego Radia
Print

Да 2030 года кожны пяты аўтамабіль у Японіі будзе бесьпілотным

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2017 11:40
У 2020 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіо будуць працаваць бесьпілотныя таксі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасьці Японіі прыняло плян па папулярызацыі самакіравальных аўтамабіляў у краіне. Да 2030 года 20% машын у краіне павінны быць бесьпілотнымі.

Як паведамляе ixbt.com са спасылкай на DigiTimes Research, ужо ў гэтым годзе ўрад Японіі ўхваліў выкарыстаньне самакіравальных аўтамабіляў у раёнах з адносна невысокім узроўнем насельніцтва. У 2020 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіо будуць працаваць бесьпілотныя таксі. У 2025 годзе самакіраваным машынам дазволяць выехаць на трасы, у 2027 – на дарогі невялікіх гарадоў, у 2030 – на ўсе дарогі краіны.

Найбуйнейшы японскі аўтавытворца Toyota Motor плянуе пачаць камэрцыйнае выкарыстаньне самакіравальных аўтамабіляў уласнай распрацоўкі ў новым годзе.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт