Logo Polskiego Radia
Print

Паляк стаў пераможцам Байкальскага маратону

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.03.2017 17:55
Гэта другая перамога палякаў у гісторыі гэтага мерапрыемства.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарphoto: www.pixabay.com

Барташ Мазэрскі (Bartosz Mazerski) прабег 42 км 195 мэтраў паміж двума берагамі замерзлага возера Байкал паміж населенымі пунктамі Танхой і Ліствянка за 2 гадзіны 53 хвіліны. Такім чынам ён пабіў папярэдні рэкорд, які складаў 2 гадзіны 55 хвілін.

Мазэрскі стартаваў з са сваімі сябрамі Дарыюшам Кялбасам і Дарыюшам Якубоўскім. Усе тры бегуны хацелі дапамагчы сабраць грошы на лячэньне сына Дарыюша Кялбасы.

Дарыюш Кялбаса заняў чацьвёртае месца, Дарыюш Якубоўскі быў васемнаццаты.

Барташ Мазэрскі ўдзельнічае ў маратонах ўжо 30 гадоў. Ён працуе настаўнікам фізкультуры ў базавай школе ў горадзе Штум на поўначы Польшчы.

У 13-м Байкальскім лядовым маратоне прынялі ўдзел 120 спартоўцаў з 50 краін сьвету. Гэта другая перамога палякаў у гісторыі гэтага мерапрыемства: у мінулым годзе першым на фініш прыбег Пётр Гэрцаг.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт