Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Маскву спыніць акупацыю Крыму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2017 14:05
Заява была выдадзеная з нагоды 3 гадавіны правядзеньня на паўвысьпе расейскага рэфэрэндуму.
Photo: pixabay.com

Дзярждэпартамэнт ЗША рашуча асудзіў анэксію Крыму Расеяй. Злучаныя Штаты Амэрыкі не прызнаюць расейскага „рэфэрэндуму”, праведзенага на Крыме тры гады таму й заклікаюць Расею спыніць акупацыю паўвыспы.

У заяве, якая ўчора была апублікаваная на сайце Міністэрства замежных спраў Злучаных Штатаў Амэрыкі, гаворыцца, што Крым быў захоплены незаконна й знаходзіцца пад акупацыяй.

„Злучаныя Штаты Амэрыкі не прызнаюць расейскага рэфэрэндуму з 16 сакавіка 2014 году, анэксіі Крыму й пастаянных парушэньняў міжнароднага права”, - чытаем у дакумэнце.

Дзярждэпартамэнт ЗША таксама зьвярнуў увагу на сытуацыю татараў, якія пражываюць на Крыме, праўкраінскіх актывістаў і незалежных журналістаў.

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Маскву спыніць акупацыю Крыму й прыгразіў працягваць санкцыі супраць Расеі, пакуль яна ня верне паўвыспу Ўкраіне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт