Logo Polskiego Radia
Print

У сталіцы Італіі сьвяткуюць 60-годзьдзе падпісаньня Рымскага дагавору

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2017 16:37
Ва ўрачыстасьцях удзельнічае, між іншым, сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі.
PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

Сьвяткаваньне 60-й гадавіны падпісаньня Рымскага дагавору ў італьянскім парлямэнце пачалося заклікам да далейшай інтэграцыі й прапановай стварэньня „Эўропы двух хуткасьцяў”. Ва ўрачыстасьцях у Рыме прысутнічаюць сьпікеры парлямэнтаў краінаў-сябраў Эўразьвязу.

Паседжаньне адкрыла старшыня італьянскай палаты дэпутатаў Ляўра Бальдрыні (Laura Boldrini), якая казала, што ў шматлікіх краінах ЭЗ папулісты й ксэнафобы ва ўсіх бедах абвінавачваюць Эўразьвяз, то бок самы маштабны пасьляваенны палітычны праект.

„Сумневы адных ня могуць паралізаваць іншых. Менавіта таму мы разглядаем магчымасьць паглыбленьня інтэграцыі паміж тымі краінамі, якія гэтага жадаюць, адначасова даючы іншым магчымасьць далучыцца пазьней”, - сказала Ляўра Бальдрыні.

На яе думку, трэба зьмяніць архітэктуру Эўразьвязу й зрабіць акцэнт на сацыяльную дапамогу зь бюджэту ЭЗ беспрацоўным і бедным.

У сваю чаргу супраць „Эўразьвязу двух хуткасьцяў” і размываньня нацыянальнай самасьвядомасьці ў кароткай прамове выступіў сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт