Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган абвінаваціў Мэркель у прымяненьні «нацысцкіх мэтадаў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2017 17:12
Нямеччына забараніла турэцкім міністрам палітычную агітацыю сярод турэцкай меншасьці.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп ЭрдаганПрэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп ЭрдаганPAP/EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE HANDOUT

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвінаваціў канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель у прымяненьні «нацысцкіх мэтадаў» у канфлікце паміж Анкарой і Бэрлінам. Падчас тэлевізійнай прамовы Эрдаган сказаў, што гэтыя сродкі Германія прымяніла супраць туркаў, якія жывуць у ФРГ, і супраць міністраў ураду Турцыі.

Напружаньне ў адносінах паміж Анкарой і Бэрлінам зьявілася пасьля таго, як Нямеччына забараніла турэцкім міністрам агітаваць сярод турэцкай меншасьці за рэфэрэндум, які пройдзе 16 красавіка ў Турцыі. На рэфэрэндум выносіцца пытаньне аб пашырэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта.

Падобным чынам паступілі Нідэрлянды, што прывяло да сур’ёзнага дыпляматычнага канфлікту паміж Анкарой і Амстэрдамам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт