Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: За тэракт у Лёндане адказвае Ісламская дзяржава

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 10:19
У выніку тэракту ў Лёндане загінула 5 чалавек, а каля 40 было паранена.
PAP/EPA/ANDY RAIN

За тэракт, зьдзейсьнены ўчора ў Лёндане, адказвае хутчэй за ўсё Ісламская дзяржава, – мяркуе экспэрт з Нацыянальнага цэнтра стратэгічных дасьледаваньняў Войцех Шэўка (Wojciech Szewko). Ён нагадвае, што джыхадысты раней заклікалі да правядзеньня атакаў у заходні х дзяржавах.

В. Шэўка: З учарашняга дня на паўафіцыйных каналах Ісламскай дзяржавы паяўляюцца фрагмэнты прамоваў, элемэнты тэалягічна-палітычных дэклярацый. Яны зьяўляюцца абгрунтаваньнем таго, што, магчыма, неўзабаве паявіцца інфармацыя аб тым, што гэта быў іх чалавек.

У выніку тэракту ў Лёндане загінула 5 чалавек, а каля 40 было паранена. Тэрарыст урэзаўся на машыне ў мінакоў, а пазьней пратараніў агароджу брытанскага парлямэнту. Ударыў нажом і забіў паліцыянта, які ахоўваў будынак. У канцы канцоў быў застрэлены. Паводле інфармацыі паліцыі, матывіроўкай замаху быў «ісламскі тэрарызм».

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт