Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманыя яшчэ два магчымыя саўдзельнікі тэракту ў Лёндане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.03.2017 12:32
Такім чынам, агульная колькасьць затрыманых па справе аб тэракце дасягнула дзевяці чалавек.
Foto: polskieradio.pl

Паліцыя Вялікабрытаніі затрымала яшчэ двое чалавек у рамках расьсьледаваньня тэрарыстычнай атакі ў Лёндане.

Такім чынам, агульная колькасьць затрыманых па справе аб тэракце дасягнула дзевяці чалавек. Сямёра верагодных памагатых выканаўцы нападу апынуліся ў руках паліцыі 23 сакавіка.

Марк Раулі са Скотлэнд-Ярда паведаміў дэталі пра асобу выканаўцы тэракту на Вэстмінстэрскім мосьце: яго імя пры нараджэньні Эдрыян Расэл Аджай, пазьней ён зьмяніў яго на Халід Масуд. 52-гадовы зламысьнік нарадзіўся на паўднёвым усходзе Англіі й да нядаўняга часу пражываў у горадзе Бірмінгем.

Колькасьць ахвяр тэракту ў Лёндане, зьдзейсьненага Масудам, дасягнула пяць чалавек. Сёньня памёр 75-гадовы мужчына, які атрымаў цяжкія траўмы.

22 сакавіка Масуд наехаў аўтамабілем на пешаходаў на Вэстмінстэрскім мосьце, зьбіў некалькі чалавек і даехаў да будынка парлямэнта. Там машыну спыніў паліцэйскі. Тэрарыст зарэзаў яго нажом, пасьля чаго быў забіты іншым функцыянэрам. Адказнасьць за тое, што здарылася ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт