Logo Polskiego Radia
Print

Аўстралія змагаецца з наймацнейшым за апошнія гады цыклёнам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2017 17:12
У паўночна-ўсходняй частцы краіны цыклён Дэбі зьнішчае амаль усё, што сустрэне на сваёй дарозе.
PAP/EPA/DAN PELED

Паводле мэтэаролягаў, гэта наймацнейшы цыклён у краіне за апошнія шэсьць гадоў. Часамі сіла ветру перавышала 260км/г. Дзясяткі тысяч дамоў засталіся без электрычнасьці, лье праліўны дождж, а памер зьнішчэньняў яшчэ да канца невядомы.

Цыклён Дэбі меў чацьвёртую катэгорыю з пяці. У дадзены момант ён стаў спакайнейшым, але гэта надалей трэцяя катэгорыя. Стыхія не супакоіцца бліжэйшыя некалькі дзён.

Сыноптыкі чакаюць, што на гэтым тыдні цыклён будзе знаходзіцца над штатам Куінзлэнд.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт