Logo Polskiego Radia
Print

ЗША: Сэнат ухваліў уступленьне Чарнагорыі ў NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2017 15:01
Сэнатары: рашэньне аб ратыфікацыі - адказ на агрэсіўныя паводзіны Расеі ў дачыненьні да суседзяў.
photo: vk.com

Сэнат ЗША падаўляючай бальшынёй галасоў ухваліў уступленьне Чарнагорыі ў Паўночнаатлянтычны альянс. „За” прагаласавалі 97 сэнатараў, „супраць” – двое. Імкненьні Чарнагорыі далучыцца да NATO падтрымлівае адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа.

Для таго, каб Чарнагорыя, былая рэспубліка Югаславіі, стала паўнапраўным сябрам альянсу, зьмены, унесеныя ў Вашынгтонскую дамову, якія адобрыў амэрыканскі Сэнат, павінны ратыфікаваць усе астатнія сябры NATO.

Нагадаем, ЗША зьяўляюцца адной з апошніх дзяржаваў - членаў NATO, якія ратыфікавалі дамову аб уступленьні Чарнагорыі ў Паўночнаатлянтычны альянс.

Амэрыканскія сэнатары ня ўтойвалі, што рашэньне аб ратыфікацыі дамовы - гэта адказ на агрэсіўныя паводзіны Расеі ў дачыненьні да суседзяў.

аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт